О конкурсе

Пра конкурс

Першы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку праводзіўся ў намінацыі ”Наш агульны дом“ па катэгорыях: навучэнцы, аматары, прафесіяналы.

Усяго паступіла на разгляд 18 работ: нарысаў, артыкулаў, рэпартажаў, аглядаў, замалёвак, заметак і каментарыяў аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захаванні помнікаў прыроды, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых друкаваных сродках масавай інфармацыі ў перыяд з 15 мая 2025 года да 15 мая 2026 года.

Пры разглядзе работ, прадстаўленых на конкурс, улічвалася паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць публікацыі, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Разгледзеўшы прадстаўленыя работы, аргкамітэт вызначыў пераможцаў, якія будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.

У катэгорыі «Аматары» першае месца заняла МАЙСЕЁНАК Ала Пятроўна з г.Дзісна за публікацыі ў часопісе «Родная прырода» і раённай газеце «Міёрскія навіны».

Ад усёй душы віншуем Алу Пятроўна з чарговай перамогай на літаратурным ніве!

Пра конкурс | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт