Нарыхтоўка бярозавага соку
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў да нарыхтоўкі і збору соку, устаноўленых заканадаўствам.
У адпаведнасці з Лясным кодэксам нарыхтоўка дравесных сокаў ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаюцца для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі.
Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку асобы павінны мець Лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, што вядзе лясную гаспадарку.
У адпаведнасці з ч.1,2 арт.16.19 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку і яго збор без дазвольных дакументаў, цягнуць накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу да 500 базавых велічынь.
Акрамя таго, нарыхтоўка соку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, рэжымам аховы і выкарыстання якіх нарыхтоўка соку забаронена (арт.16.9 КоАП), цягне накладанне штрафу ў памеры да 35 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу да 500 базавых велічынь.
Таксама за незаконную нарыхтоўку дравеснага соку прадугледжана грамадзянска-прававая адказнасць у выглядзе пакрыцця шкоды.