Весенние палы

Вясеннія выпалы

Прыйшла вясна, прырода ажывае і наступіў час прыбраць усё тое, што некалі было схавана пад снежным покрывам. Многія людзі лічаць, што выпал сухой травы — самы просты і хуткі спосаб, і выпальванне сухой расліннасці спрыяе яе лепшаму росту. Насамрэч выпальванне сухой расліннасці і сельскагаспадарчыя палы — гэта сапраўднае экалагічнае бедства. Многія ўладальнікі прыватных зямель нават не падазраюць, якую шкоду наносяць навакольнаму асяроддзю, спрабуючы з дапамогай агню прыбраць леташнюю траву.

Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветраное надвор'е, іх вельмі складана ўтрымаць і спыніць. Але самыя сур'ёзныя наступствы падпалаў наступаюць, калі травяныя палы пераўтвараюцца ў тарфяныя і лясныя пажары, у якіх гінуць звяры і птушкі.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў на корані забараняецца. За невыкананне ўказанага патрабавання прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З 1 сакавіка 2021 года ўстаноўлена наступная адказнасць за выпальванне сухой расліннасці:

Артыкул 16.21 частка 2. Парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу (тарфяніка); цягне накладанне штрафу да 30 базавых велічынь (далей — б.в.)

Артыкул 16.40. Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама сцерні і пажніўных рэшткаў на палях альбо няпрыняцце мер па ліквідацыі палоў на зямельных участках; цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 б.в.

Артыкул 16.41. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах; цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 б.в.

Акрамя таго, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама сцерні і пажніўных рэшткаў юрыдычныя і фізічныя асобы пакрываюць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 1042).

Памер пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, вызначаецца па таксах, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 348

Вясеннія выпалы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт