Пра конкурс
Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з яго тэрытарыяльнымі органамі на штогадовай аснове праводзіцца рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.
Парадак правядзення конкурсу вызначаны «Палажэннем аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў», зацверджаным Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2025 № 33.
У конкурсе могуць прымаць удзел юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні (філіялы), якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак з прадастаўленым службовым асобам гэтага адасобленага падраздзялення (філіяла) правам распараджацца грашовымі сродкамі на рахунку, і індывідуальныя прадпрымальнікі, уласнасці, гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні, арэндзе або на іншай законнай падставе якіх знаходзіцца 25 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў
Для ўдзелу ў першым этапе конкурсу дакументы неабходна ў тэрмін да 1 сакавіка 2026 года прадставіць у Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.