О государственной программе «Экология»

Аб дзяржаўнай праграме «Экалогія»

Указам Управы зацверджана Дзяржаўная праграма «Экалогія» на 2026 - 2030 гады.

Мэты дзяржпраграмы - паляпшэнне якасці аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэнне рацыянальнага прыродакарыстання.

-Дзяржаўная праграма ўключае шэсць падпраграм, якія накіраваны на рэалізацыю наступных задач і дасягненне мэтавых паказчыкаў:
«Гідраметэаралогія і клімат» - паляпшэнне якасці гідраметэаралагічных назіранняў, рэгуляванне ўздзеянняў на клімат, удасканаленне кіравання воднымі рэсурсамі
(мэтавыя паказчыкі да 2030 года - павелічэнне апраўданасці кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я па абласцях - 97,75%; скарачэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў (да ўзроўню 1990 года) - 37%; змяненне плошчы звязаных з вадой экасістэм (да ўзроўню 2017 года) - 30%)
-«Устойлівыя арганічныя забруджвальнікі» - выкананне абавязацельстваў па Стакгольмскай канвенцыі аб устойлівых арганічных забруджвальніках
(мэтавы паказчык - вывад з эксплуатацыі абсталявання, якое змяшчае поліхлараваныя біфенілы (да ўзроўню 2025 года), - 100%)
-«Біялагічная і ландшафтная разнастайнасць»
(мэтавы паказчык - павелічэнне ўдзельнай вагі плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у агульнай плошчы краіны - 9,4%)
-«Ахова навакольнага асяроддзя» - забеспячэнне ўстойлівага прыродакарыстання
(мэтавыя паказчыкі - павелічэнне долі перыядаў з вельмі добрай, добрай і ўмеранай якасцю атмасфернага паветра сумарна за год - 93%, павелічэнне долі вадаёмаў з добрай якасцю вады - 80%)
-«Экалогія рэгіёнаў» - забеспячэнне экалагічнай бяспекі
(мэтавыя паказчыкі - захаванне індэкса скіду недастаткова ачышчаных сцёкавых вод у водныя аб'екты (да ўзроўню 2015 года) на ўзроўні 30%; утрыманне паверхневых водных аб'ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванне; правядзенне ліквідацыйнага тампанажу не падлягаючых далейшаму выкарыстанню свідравін, прызначаных для здабычы падземных вод, ад колькасці такіх свідравін на 1 студзеня адпаведнага года – 90%)
-«Мэта 99» - максімальнае ўцягванне камунальных адходаў у гаспадарчы абарот
(мэтавы паказчык - узровень выкарыстання ТКА - 70%), зніжэнне негатыўнага ўздзеяння адходаў наасяроддзе.

Аб дзяржаўнай праграме «Экалогія» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт