Аб кармленні птушак зімой
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае грамадзян устрымацца ад кармлення лебедзяў, качак, чайек і іншых птушак у гарадскіх вадаёмах і рэках.
Нягледзячы на добрыя намеры, кармленне птушак хлебам і іншай чалавечай ежай наносіць ім непапраўную шкоду:
1.Небяспечны рацыён! Хлеб, батон і іншая выпечка не з'яўляецца прывычнай натуральнай ежай для птушак, што прыводзіць да парушэння стрававання, атлусцення і ў выніку да скарачэння працягласці жыцця.
2.Страта інстынктаў! Птушкі, якія прывыклі да лёгкадаступнай ежы, перастаюць самастойна здабываць сабе корм, гэта аслабляе іх здароўе і робіць залежнымі ад чалавека.
3.Забруджванне вады! Не з'едзеныя рэшткі ежы псуюцца ў вадзе, выклікаюць гніенне і "цвіценне" вады, што ў сукупнасці з прыроднымі фактарамі зніжае ўтрыманне кіслароду і прыводзіць да гібелі рыбы і іншых водных арганізмаў.
4. Парушэнне міграцыі! Падкармлёўваемыя птушкі перастаюць адлятаць на зімоўку ў цёплыя краі, а застаюцца зімаваць на гарадскіх вадаёмах, з прычыны гэтага, непадрыхтаваныя птушкі часта атрымліваюць раненні, траўмы, а таксама гэта можа прывесці да гібелі з-за холаду або адсутнасці ежы.
Як толькі мароз скаваў вадаём, грамадзяне пачынаюць хвалявацца і лічаць, што трэба прарубаць лёд і сачыць, каб у птушак была палынья. Аднак не варта ўмешвацца ў прыродныя працэсы. Птушка сама разумее, што вада замярзае, і знойдзе сабе іншае прыдатнае месца зімоўкі.
Акрамя таго ў некаторых грамадзян выклікае неспакой, калі лебедзь размахвае крыламі, але не ўзлятае. Разам з тым, шавяленне крыламі не заўсёды азначае, што птушка збіраецца ўзлятаць. Такім чынам лебедзі проста размінаюцца. Яны з аднолькавым поспехам могуць узляцець і з вады, і з лёду, паласа разгону птушцы не важная.