Аб абрэзцы дрэў і кустоў
У адпаведнасці са артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» (далей – Закон) абрэзка дрэў і кустоў – аддзяленне ад дрэў, кустоў іх частак (укарочванне галін, выдаленне галін і сукоў), што не цягне страты жыццядзейнасці гэтых дрэў, кустоў.
Абрэзка можа ажыццяўляцца з мэтай прадухілення прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб, устаранення перашкод эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў, а таксама павышэння эстэтычнай прывабнасці дрэў, кустоў (прарэджванне кроны, наданне ёй неабходнай формы і інш.).
Работы па абрэзцы дрэў і кустоў у адпаведнасці з Законам «Аб раслінным свеце» могуць праводзіцца:
карыстальнікамі зямельных участкаў, у межах якіх растуць дрэвы, кусты, што падлягаюць абрэзцы (з мэтай прадухілення прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб);
юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў з мэтай устаранення перашкод эксплуатацыі гэтых будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў; асобай у галіне азелянення (юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць дзейнасць па стварэнні і ўтрыманні насаджэнняў, а таксама юрыдычная асоба, якая мае ў сваім складзе структурнае падраздзяленне, якое ажыццяўляе такую дзейнасць) з мэтай павышэння іх эстэтычнай прывабнасці ў межах утрымання азелянёных тэрыторый.
Работы па абрэзцы дрэў, кустоў, якія растуць на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, праводзяцца ўпаўнаважаным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам асобай у галіне азелянення ў межах утрымання азелянёных тэрыторый.
Пры ажыццяўленні абрэзкі атрыманне дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа не патрабуецца.
Абрэзка праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі ўтрымання азелянёных тэрыторый, зацверджанымі пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 г. № 1.