Аб навагодніх елках
У сувязі з набліжэннем калядных і навагодніх святаў і з'яўленнем попыту на навагоднія елкі Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу грамадзян на магчымае павелічэнне ў перадсвяточны перыяд фактаў незаконнай высечкі елкі звычайнай.
Каб не дапусціць незаконную высечку хваёвых дрэў, на перыяд навагодніх святаў інспекцыяй сумесна з супрацоўнікамі дзяржлесаховы, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і МУС запланаваны аператыўна-рэйдавыя мерапрыемствы, арганізавана патруляванне лясоў і пастоў, на якіх будзе правярацца наяўнасць дазвольных дакументаў на правоз дрэў.
Інспекцыя звяртае ўвагу, што навагоднія дрэвы можна набыць на спецыяльных ёлачных кірмашах, арганізаваных юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама ў лясніцтвах і лесхозах.
У адпаведнасці з артыкулам 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:
За незаконную рубку, альбо пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах прадугледжаны штраф:
на грамадзян у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь,
на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200 базавых велічынь,
на юрыдычных асоб – ад 50 да 300 базавых велічынь.
Акрамя таго, за кожнае ссечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.