Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што адкрыта падпіска на часопіс «Родная прырода» - грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 года, 12 нумароў у год на рускай і беларускай мовах. Заснавальнік - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Выданне прысвечана прыродзе Беларусі ва ўсім яе разнастайнасці. У цэнтры ўвагі не толькі ўнікальныя прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет, але і ўсе аспекты, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. На старонках выдання закранаюцца праблемы глабальнага змянення клімату, абыходжання з адходамі, чысціні вады і атмасфернага паветра, дзейнасці тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.
Падпісны індэкс:
74927 - для настаўнікаў і работнікаў сістэмы Мінпрыроды;
74926 - для індывідуальных падпісчыкаў;
749262 - для ведамасных падпісчыкаў;
74928 - для ведамасных падпісчыкаў устаноў Міністэрства адукацыі і Мінпрыроды.
Падпіску на часопіс «Родная прырода» можна аформіць у РУП «Белпошта», УП «Белсаюздрук», «Інтэрнэт-падпіска» ЕРИП і БЕЛКИОСК.
Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абанементны яшчык, з дастаўкай да кватэры з уручэннем «з рук у рукі», «Да запатрабавання».
Падрабязная інфармацыя на сайце: http://zviazda.by.