Адзіны дзень добраўпарадкавання і азелянення
Адзіны дзень добраўпарадкавання прайшоў у Міёрскім раёне. На землях агульнага карыстання паміж вуліцай Цвятаевай райцэнтра і аўтатрасай Р-14 праведзена пасадка 300 саджанцаў хвоі.
У акцыі прынялі ўдзел 25 чалавек, якія прадстаўлялі Міёрскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міёрскі райвыканкам, Дзісненскі лясгас, УП ЖКГ Міёрскага раёна, Міёрскі раён газазабеспячэння, ТАА "Металапракатнай кампанія". Мэта мерапрыемства - павышэнне азелянення тэрыторый, стварэнне камфортных і спрыяльных умоў пражывання насельніцтва, уцягванне ў гаспадарчы абарот рэкультываваных земляў.