О встрече в Дисненском саду

Аб сустрэчы ў Дзісненскім садзе

Напярэдадні святкавання Дня аховы навакольнага асяроддзя Міёрскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзелам адукацыі Міёрскага райвыканкама, Дзісненскім лясгасам праведзена сустрэча з удзельнікамі дашкольнага лясніцтва "Савяняты" - выхаванцамі ДУА "Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна".

У працэсе мерапрыемства дзеці атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб роднай прыродзе, адказвалі на займальныя пытанні па Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь. У гульнявой форме даведаліся пра інвазіўныя расліны, паўтарылі, як правільна абыходзіцца са смеццем. Дзецям былі ўручаны памятныя падарункі.

Аб сустрэчы ў Дзісненскім садзе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт