Аб уручэнні дыплома
4 чэрвеня напярэдадні святкавання Дня аховы навакольнага асяроддзя начальнік Міёрскай раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.Н.Капусцін у ходзе мерапрыемства, праведзенага ў ДУА «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна» ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыплом за 2 месца ў катэгорыі «аматары» па выніках заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў намінацыі «Наш агульны дом» у 2024 годзе Майсеёнак Алы Пятроўне, якая з'яўляецца неаднаразовым прызёрам дадзенага конкурсу.