Аб конкурсе на найлепшую публікацыю на экалагічную тэматыку

Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што на выкананне пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2006 г. № 28 «Аб рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку» створаны арганізацыйны камітэт для правядзення і падвядзення вынікаў першага этапу конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Работы ўдзельнікаў конкурсу да 1 чэрвеня павінны быць прадстаўлены ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для падвядзення вынікаў першага этапу.

Галоўны спецыяліст
Міёрскай раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ваявода А.Е.

Аб конкурсе на найлепшую публікацыю на экалагічную тэматыку | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт