Пра суботнік
12 красавіка 2025 года на тэрыторыі Міёрскага раёна праведзены рэспубліканскі суботнік. Больш за 5 тысяч жыхароў раёна прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
Актыўны ўдзел у суботніку прыняла і Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адным з месцаў добраўпарадкавання была выбрана прыдарожная паласа аўтадарогі Міёры - выезд на аўтадарогу Р-14 Полацк-Міёры-Браслаў.