Аб пажарах
Сёлета вясна даволі рана пачала цешыць сонечным і цёплым надвор'ем. Многія ўладальнікі прысядзібных участкаў пачалі наводзіць парадак і, часцяком, прыбіраць і спальваць леташнюю лістоту і галлё. Толькі такая ўборка не заўсёды праходзіць удала, асабліва, калі для паскарэння працэсу выкарыстоўваюць лёгкаўзгаральныя вадкасці і не выконваюцца элементарныя правілы тэхнікі бяспекі. А падобнае прыводзіць часта да несуцяшальных наступстваў. Гэта тычыцца і выпальвання сухой расліннасці, якое забаронена законам!
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі прыкідванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (артыкул 16.40);
за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, за выключэннем парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, адказнасць за якія прадугледжана іншымі артыкуламі Асаблівай часткі названага Кодэкса, цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь (артыкул 16.41);
Акрамя таго, асобы, якія дапусцілі незаконнае пашкоджанне выпальвання сухой расліннасці, траў на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў, абавязаны пакрыць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду, памер пакрыцця якой вызначаны пастановай Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219.