Кантрольная дзейнасць інспекцыі за 2024 год

Дзейнасць Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей – інспекцыя) была сканцэнтравана на выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя», указаў, дэкрэтаў, дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў і даручэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, рашэнняў і распараджэнняў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўных і галіновых праграм.

У 2024 годзе выкананы ўсе запланаваныя заданні рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі.

Па пытаннях навядзення парадку абследавана 645 аб'ектаў і тэрыторый, праведзена 112 кантрольных мерапрыемстваў (праверак, маніторынгаў, мерапрыемстваў тэхнічнага характару, аглядаў). Выяўлена 895 парушэнняў, складзена 62 прадпісанні з выдачай 514 пунктаў прадпісанняў, 42 рэкамендацыі па выніках правядзення маніторынгаў з выдачай 361 пункта рэкамендацый, прыцягнута 10 асоб да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафаў на агульную суму 5000 рублёў. Таксама па выяўленых фактах парушэнняў вынесена 26 папярэджанняў. Устарана 888 парушэнняў, што складае 100 працэнтаў ад усіх выяўленых парушэнняў, тэрмін якіх мінуў у 2024 годзе.

Для папярэджання правапарушэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў 2024 годзе інспекцыяй праведзена 15 маніторынгаў, 4 мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, 3 выбарачныя праверкі. Па выніках выяўленых парушэнняў у ходзе праведзеных выбарачных праверак выдадзена 82 пункты (патрабаванні) аб устараненні парушэнняў. Па выніках праведзеных маніторынгаў выдадзена 363 пункты рэкамендацый па ўстараненні выяўленых недахопаў (парушэнняў). Па выніках праведзеных мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектам гаспадарання выдадзена 547 пунктаў прадпісанняў на ўстараненне выяўленых парушэнняў і недахопаў.

У выніку кантрольнай дзейнасці спецыялістамі інспекцыі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 14 правапарушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 6 юрыдычных і 8 службовых асоб. Агульная сума накладзеных штрафаў склала 8000 рублёў.

Вынесена 44 пастановы аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджанняў, у тым ліку 16 – на юрыдычных асоб, 8 – на службовых асоб, 20 – на службовых асоб.

Устаноўлена 11 фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Выстаўлена 11 прэтэнзій аб пакрыцці шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, у памеры 7837,37 рублёў. Уся шкода пакрыта ў поўным аб'ёме.

Адной з найбольш важных задач інспекцыі з'яўляецца каардынацыя дзейнасці па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці боршчавіку Сасноўскага на тэрыторыі раёна. У 2024 годзе выкананы ў поўным аб'ёме ўсе запланаваныя работы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўнага віду расліны на плошчы 279,245 га, у тым ліку хімічным спосабам ажыццёўлены работы на плошчы 278,643 га. зямель раёна, занятых боршчэвікам Сасноўскага. За непрыняцце своечасовых мер па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці боршчэвіку Сасноўскага вынесена 2 папярэджанні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 службовых асоб, накладзена штрафаў на агульную суму 1600 рублёў.

Кантрольная дзейнасць інспекцыі за 2024 год | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт