Аб конкурсе
Запрошаем да ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У конкурсе могуць прыняць удзел выхаванцы дашкольных устаноў, навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнай адукацыі і выхавання ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў.
На конкурс прымаюцца малюнкі ў каляровым варыянце на лістах фармату ад А4 да А1, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды.
Для ўдзелу ў конкурсе дзіцячы малюнак неабходна накіраваць да 14 лютага 2025 года ў Міёрскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Кожная конкурсная праца суправаджаецца інфармацыйным лістом з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адрасу і кантактнага тэлефона аднаго з бацькоў/апекуна.
Конкурс праводзіцца ў 3 этапы: першы -- у Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзе вызначаюцца лепшыя працы на раённым узроўні; другі этап -- у Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з вызначэннем лепшых работ вобласці; заключны трэці этап будзе праходзіць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і вызначыць лепшыя працы Рэспублікі Беларусь.