Вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку

Першы этап конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку праводзіўся ў намінацыі ”Наш агульны дом“ па катэгорыях: навучэнцы, аматары, прафесіяналы.

Усяго паступіла на разгляд 18 работ: нарысаў, артыкулаў, рэпартажаў, аглядаў, замалёвак, заметак і каментарыяў аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захаванні помнікаў прыроды, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых друкаваных сродках масавай інфармацыі ў перыяд з 15 мая 2023 года па 14 мая 2024 года.

Пры разглядзе работ, прадстаўленых на конкурс, улічвалася паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць публікацыі, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Разгледзеўшы прадстаўленыя работы, аргкамітэт вызначыў пераможцаў.

У катэгорыі аматары: першае месца заняла МАЙСЕЕВА Ала Пятроўна, Мёрскі раён, г.Дзісна.

Пераможцы абласнога этапу ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі.

Мёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзякуе Алу Пятроўну за чарговую яркую творчую перамогу!

Вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт