З перамогай!
16 мая бягучага года начальнік Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Капусцін Аляксандр Мікалаевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыплом вучаніцы 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Дзісненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.А. Кузьміна» Аленскай Ксеніі, якая заняла 1 месца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў катэгорыі «вучні» ў 2023 годзе.
Ксенія не раз удзельнічала ў розных адукацыйных мерапрыемствах, дзе выдатна сябе праяўляла. Па водгуках педагогаў сярод сваіх аднагодкаў яна вылучаецца мэтанакіраванасцю, добрымі ведамі, працавітасцю і паспяховай вучобай.
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яшчэ раз віншуе і дзякуе за такую значную перамогу ў конкурсе нашу зямлячку. Спадзяёмся, што яе яркі творчы поспех стане добрым прыкладам для пераймання маладым людзям нашага раёна!