Рэспубліканскі суботнік

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць:
35% – Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» у н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна;
35% – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Ко брынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;
30% – на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Сістэма Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя традыцыйна прыме найбольш актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, у тым ліку ў рамках экалагічнай акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні «Разам для зялёнай Беларусі!», абвешчанай прыродаахоўным ведамствам вясной бягучага года.

Рэспубліканскі суботнік | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт