Вынікі конкурсу
22 лютага 2024 года арганізацыйны камітэт падвёў вынікі раённага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
На конкурс прадставілі свае работы выхаванцы дашкольных устаноў і навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў у дзвюх узроставых групах:
ад 3 да 5 гадоў;
ад 6 да 10 гадоў.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды. На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Ва ўзроставай групе «ад 3 да 5 гадоў» лепшымі прызнаны работы: Новіцкай Стэфаніі - ДУА «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна»; Шамшур Ульяны - ДУА «Узменская базавая школа»; Арсоба Кацярыны - ДУА «Міёрскі дзіцячы сад № 1».
Ва ўзроставай групе «ад 6 да 10 гадоў» лепшымі прызнаны работы: Беспалавай Анастасіі - ДУА «Туркоўская базавая школа»; Багданава Канстанціна - ДУА «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна»; Хаданёнка Мікалая - ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа».
Работы пераможцаў раённага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Ваяводаў А.Е., Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя