Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў

У мэтах мабілізацыі творчай ініцыятывы работнікаў арганізацый рэспублікі на выкананне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ахове атмасфернага паветра“ ў частцы захавання нарматываў утрымання забруджвальных рэчываў у адпрацаваных газах мабільных крыніц выкідаў і скарачэння выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, на падставе пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2019 года №27 ”Аб рэспубліканскім конкурсе па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў“, праводзіцца рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2023 год.

         Конкурс праводзіцца ў два этапы (абласны і рэспубліканскі) па дзвюх намінацыях: арганізацыі, у якіх ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні знаходзіцца ад 25 адзінак да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў, арганізацыі, у якіх ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні знаходзіцца ад 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў.

         Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі ў тэрмін з 1 студзеня да 15 лютага года, наступнага за справаздачным, накіроўваюць у Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па месцы іх знаходжання справаздачу ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.

Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт