Да ведама прадпрыемствам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць кандыцыянеры і іншае абсталяванне, што змяшчае хладагенты

     Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу арганізацый, прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць кандыцыянеры і іншае абсталяванне, якое змяшчае хладагенты, што адносяцца да азонабяспечных рэчываў, на патрабаванні інструкцыі аб парадку правядзення інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, зацверджанай пастановай Мінпрыроды ад 08.12.2014 № 42 (у рэдакцыі ад 26.05.2020) (далей – Інструкцыя), дзе ўстаноўлены пералік азонабяспечных рэчываў, якія змяшчаюцца ў абсталяванні і тэхнічных прыладах, па якіх праводзіцца інвентарызацыя.

ПЕРАЛІК
азонабяспечных рэчываў, якія змяшчаюцца ў абсталяванні і тэхнічных прыладах, па якіх праводзіцца інвентарызацыя


п/п

Найменне рэчыва

Хімічная формула, агульная назва

Код Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (ТН ЗЭД ЕАЭС)

1

HFC-23

CHF3, трыфторметан

2903 39 230 0

2

HFC-32

CH2F2, дифторметан

2903 39 210 0

3

HFC-41

CH3F, фторметан

з 2903 39 290 0

4

НFC-43-10mee

CF3CHFCHFCF2CF3, 1,1,1,2,2,3,4,5,5,5-дэкафторпентан

з 2903 39 290 0

5

HFC-125

CHF2CF3, пентафторэтан

з 2903 39 240 0

6

HFC-134

CHF2CHF2, 1,1,2,2- тэтрафторэтан

з 2903 39 290 0

7

HFC-134a

CH2FCF3, 1,1,1,2-тетрафторэтан

2903 39 260 0

8

HFC-143

CH2FCHF2, 1,1,2-трифторэтан

з 2903 39 290 0

9

HFC-143a

CH3CF3, 1,1,1-трифторэтан

з 2903 39 240 0

10

HFC-152

CH2FCH2F, 1,2-дифторэтан

з 2903 39 290 0

11

HFC-152a

CH3CHF2, 1,1-дифторэтан

2903 39 250 0

12

HFC-227ea

CF3CHFCF3, 1,1,1,2,3,3,3-гептафторпрапан

з 2903 39 270 0

13

HFC-236cb

CH2FCF2CF3, 1,1,1,2,2,3- гексафторпрапан

з 2903 39 270 0

14

HFC-236ea

CHF2CHFCF3, 1,1,1,2,3,3-гексафторпрапан

з 2903 39 270 0

15

HFC-236fa

CF3CH2CF3, 1,1,1,3,3,3-гексафторпрапан

з 2903 39 270 0

16

HFC-245ca

CH2FCF2CHF2, 1,1,2,2,3-пентафторпрапан

з 2903 39 270 0

17

HFC-245fa

CHF2CH2CF3, 1,1,1,3,3-пентафторпрапан

з 2903 39 270 0

18

НFС-365mfc

CF3CH2CF2CH3, 1,1,1,3,3-пентафторбутан

з 2903 39 290 0

     Практика работы тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды паказвае, што ў значнай колькасці выпадкаў прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія выкарыстоўваюць кандыцыянеры, якія змяшчаюць вышэй названыя хладагенты з азонабяспечнымі рэчывамі, парушаюцца патрабаванні артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2001 № 56-З «Аб ахове азонавага слоя», у частцы неправядзення інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, уключаныя ў пералік азонабяспечных рэчываў.

Да ведама з практыкі работы тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.

     На прадпрыемстве Д эксплуатуецца 2 адзінкі кандыцыянернага абсталявання кампаніі Haier, якое змяшчае азонабяспечнае рэчыва HFC-32 па 0,9 кг у кожным і кандыцыянер кампаніі Haier, які змяшчае азонабяспечнае рэчыва HFC-32 у колькасці 0,5 кг (якія значацца на балансе прадпрыемства з лютага 2022 года, вырабленыя ў жніўні 2021 года ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы).

     Даведачна: Інструкцыяй устаноўлены пералік азонабяспечных рэчываў, якія змяшчаюцца ў абсталяванні і тэхнічных прыладах, па якіх праводзіцца інвентарызацыя, дзе 2 пунктам пазначана азонабяспечнае рэчыва HFC-32 (CH2F2, дыфторметан).

     Такім чынам, прадпрыемству ў адпаведнасці з патрабаваннямі пунктаў 3, 6, 8 і 10 Інструкцыі патрабавалася не пазней 20.01.2023 г.:

– вызначыць адказнае асобу (камісію) па інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы;

– правесці на прадпрыемстве інвентарызацыю абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы;

– скласці інвентарызацыйны вопіс з указаннем кандыцыянераў кампаніі Haier, якія змяшчаюць азонабяспечнае рэчыва HFC-32, па форме згодна з дадаткам да інструкцыі аб парадку правядзення інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы.

     Вышэйпералічаная работа прадпрыемствам Д не праведзена, чым парушаны патрабаванні артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2001 № 56-З "Аб ахове азонавага слоя".

     Адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана артыкулам 16.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях: парушэнне заканадаўства аб ахове азонавага слоя — цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад пяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічынь.

Да ведама прадпрыемствам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць кандыцыянеры і іншае абсталяванне, што змяшчае хладагенты | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт