Яшчэ раз пра высечку навагодніх елак і соснаў
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 77 Лясного кодэкса Рэспублікі Беларусь юрыдычныя асобы (у тым ліку юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку) і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць ажыццяўляць нарыхтоўку навагодніх дрэў хваёвых парод толькі на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду. Пры гэтым варта адзначыць, што ў адпаведнасці з артыкулам 80 Лясного кодэкса Рэспублікі Беларусь нарыхтоўка дрэў хваёвых парод, у тым ліку навагодніх ёлак, ажыццяўляецца на спецыяльна створаных лясных плантацыях для вырошчвання навагодніх дрэў хваёвых парод, а таксама пры правядзенні ўсіх відаў высечак з ліку дрэў, якія не падлягаюць захаванню пасля высечак у адпаведнасці з дазвольнымі дакументамі і Правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама згодна з часткай 6 артыкула 45 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» на тэрыторыі населеных пунктаў нарыхтоўка дзікарослых раслін і іх частак, у тым ліку навагодняй елкі, сасны і іх галінак, забаронена.
Грамадзяне могуць набыць лясную прыгажуню на ёлачным кірмашы альбо ў найбліжэйшым лясніцтве.
Варта памятаць, што ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную высечку, альбо пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясах на грамадзян можа быць накладзены штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300. У эксплуатацыйных лясах ляснога фонду за аналагічныя правапарушэнні прадугледжаны штрафы да 20 базавых велічынь для грамадзян, для індывідуальных прадпрымальнікаў ад 10 да 150, юрыдычных асоб – ад 20 да 200, а за незаконнае выдаленне, выманне драўняна-хмызняковай расліннасці, якая расце за межамі населеных пунктаў і не ўваходзіць у склад ляснога фонду на грамадзян можа быць накладзены штраф у памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў ад 5 да 50, а на юрыдычных асоб – да 100. За незаконнае выдаленне ў населеных пунктах драўняна-хмызняковай расліннасці, альбо пашкоджанне такой расліннасці або яе знішчэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на грамадзян у памеры да трыццаці базавых велічынь.
Акрамя таго, за кожнае спілаванае навагодняе дрэва дыяметрам ля пня да 12 см вінаватыя абавязаны будуць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у памеры 0,2 базавых велічынь, у залежнасці ад месца здзяйснення парушэння, а таксама кошт самога дрэва пры немагчымасці яго вымання – 1 базавую велічыню. Асобе, якая здзейсніла незаконнае выдаленне аб'екта расліннага свету ў населеным пункце, неабходна будзе пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў памеры ад 2-х базавых велічынь і больш за кожнае дрэўца хвойных парод (у залежнасці ад дыяметра ствала спілаванага дрэўца).
Тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды, работнікамі лясной гаспадаркі сумесна з супрацоўнікамі ўнутраных спраў, у перадсвяточны перыяд будуць арганізаваны маніторынгавыя мерапрыемствы па абследаванні ўчасткаў ляснога фонду, пасадак хвойных насаджэнняў з мэтай папярэджання і спынення магчымых выпадкаў незаконнай высечкі.