Акцыя па азеляненні адбылася!
1 лістапада ў горадзе Міёры адбылася акцыя па пасадцы дрэў «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны». Трохі ўсё выйшла з спазненнем. Але прычына аб'ектыўная. Надвор'е не заўсёды спрыяе правядзенню падобных мерапрыемстваў. Вось і ў гэты раз напярэдадні зямля была пакрыта снежным покрывам. Але снег сышоў, тэмпература пайшла ўверх. І адразу ж актывісты зялёнага руху ўзяліся за справу. Перш за ўсё пачалося азеляненне тэрыторыі, прылеглай да парку Воінскай Дружбы каля вуліцы Кірава райцэнтра. Актыўна закіпела праца. Пасадку зрабілі, але засталіся яшчэ саджанцы. Экспромтам вырашылі працягнуць і азеляніць тэрыторыю ўздоўж вуліцы Дружбы. Нават дробны дождж не спыніў працу. Усяго ж за гэты дзень паспяхова пасадзілі 100 саджанцаў елкі і 100 саджанцаў бярозы.
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя удзячна ўсім удзельнікам акцыі. А сярод іх былі старшыня Міёрскага райвыканкама Сямёнычаў С.А., старшыня раённага Савета дэпутатаў Драбо В.А., начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага райвыканкама Падаляка Ж.Д., работнікі УП ЖКГ Міёрскага раёна, Міёрскіх электрасетак. Усіх нас аб'яднала адна агульная мэта: зрабіць свой горад прыгажэйшым, чысцейшым, зялёнейшым!