О проведении республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь – энергоэффективная страна»

Аб правядзенні рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

       Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамляе, што з 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

  Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

       Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.      

       Прымаючы пад увагу, што павышэнне энергаэфектыўнасці і рэалізацыя мерапрыемстваў у сферы энергазберажэння шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх, Дэпартамент і Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць у ёй актыўны ўдзел.

       Даведка: дадатковая інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (https://energoeffeсt.gov.by/) у раздзеле «Папулярна пра энергазберажэнне/Карысныя парады», а на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.

Аб правядзенні рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт