Увага. Акцыя!

У мэтах прыцягнення ўвагі да акцыі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!», прымеркаванай да Года міру і стварэння, у рамках якой ажыццяўляецца пасадка дрэў, хмызнякоў, закладка паркаў, алей і садоў, а таксама догляд за ўжо высаджанымі дрэвамі, 28 кастрычніка 2023 года плануецца арганізацыя правядзення адзінага дня азелянення.

Каб родны край стаў чысцейшым, патрэбна жаданне і ўдзел кожнага жыхара. Мы запрашаем вас да актыўнага ўдзелу! Разам мы зробім наш родны край яшчэ прыгажэйшым!

Міёрская раённая інспекцыя

прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Увага. Акцыя! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт