Аб свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»
З 2012 года ў верасні на Міёршчыне штогод праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Час правядзення свята выбраны нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35 000 шэрых журавоў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія прыпыняюцца на адпачынак на балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Менавіта пра ягады і птушак – як пра ўнікальныя асаблівасці Міёршчыны – і распавядаюць мясцовыя жыхары. За гэтыя гады Міёрскі раён наведалі дзясяткі тысяч гасцей, у тым ліку з далёкага замежжа.
Сёлета традыцыйнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» было праведзена 23 верасня ў Міёрах.
Экалагічнае свята ўзяло свой старт ужо з 13 верасня, калі прайшоў конкурс сярод прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў Міёрскага раёна па зборы журавін «Смак журавіны». Удзел у гэтым конкурсе прымала і Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Таксама напярэдадні асноўнага дня святкавання адбыліся экалагічны тыдзень ва ўстановах адукацыі раёна з 18 па 23 верасня, сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў раён, пасяджэнне клуба маладой сям'і «Журавельнікавай сцежкай» на базе візіт-цэнтра дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Ельня», конкурс майстэрства аўтааматараў сярод моладзі «Журавельнікавы драйв».
Насычаным разнастайнымі мерапрыемствамі, у тым ліку і экалагічнай тэматыкі, быў і 23 верасня – асноўны дзень свята. Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага раёна» было сумяшчальна і з уборачнай кампаніяй 2023 года, і з патрыятычным выхаваннем насельніцтва, што надало ўрачыстасцям асаблівы сэнс і гучанне.
У гэты дзень у аддзеле ЗАГС райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу «Жураўлінае вяселле». На плошчы Леніна раённага цэнтра прайшоў мітынг, прысвечаны ўшанаванню працаўнікоў вёскі, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2023 года «Дажынкі», з ускладаннем кветак да памятнага знака воінам-вызваліцелям Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; урачыстае шэсце ўдзельнікаў мітынгу па маршруце: плошча Леніна – вуліца Камуністычная – вуліца Кірава – вуліца Ізварына – гарадскі парк «Паўвостраў».
На паўвостраве адбылося адкрыццё абласнога конкурсу ансамбляў песні і музыкі «Жураўліны звон», абласной інтэрактыўнай выставы-конкурсу мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох». Прайшлі выстава экалагічнай літаратуры «Журавель-асветнік», конкурс падворкаў Міёрскага раёна «Жураўліны кірмаш», узнагароджанне лепшых працаўнікоў раёна, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2023 года, узнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні, пераможцаў конкурсу сельскіх падворкаў, пераможцаў конкурсу па зборы журавін, лепшых здашчыкаў журавін, пераможцаў абласнога конкурсу ансамбляў песні і музыкі «Жураўліны звон», абласной інтэрактыўнай выставы-конкурсу мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох». Працавала інтэрактыўная пляцоўка «Жураўліная пошта», дзе было арганізавана адпраўленне тэматычных паштовак.
Шмат гасцей наведалі свята, праслаўляючы Ельню з яе верхавымі і пераходнымі балотамі, дзе знаходзяць часовы прытулак дзясяткі тысяч журавоў і выспяваюць карысныя журавіны.
Кожны час аўтобус бясплатна дастаўляў гасцей свята на балота, дзе можна было паназіраць за пералётнымі птушкамі, праходзіў дзень адкрытых дзвярэй у візіт-цэнтры дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Ельня». Акрамя яркіх сустрэч з птушкамі, госці фестывалю маглі ўдзельнічаць у экалагічных гульнях, купіць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры, а таксама паспрабаваць журавінавы морс, розныя прысмакі з журавін і закупіць гэтыя ягады пра запас на зіму, бо праводзіліся майстар-класы па прыгатаванні страў з выкарыстаннем журавін, па традыцыйных народных рамёствах, вытворчасць эка-сувеніраў.
Шмат цікавых мерапрыемстваў было падрыхтавана для дзяцей з мэтай іх экалагічнага асветніцтва. Завяршылася свята тэматычнай дыскатэкай «Жураўліны танцпол».
У гэты ж перыяд была праведзена работа па шырокім асвятленні, падрыхтоўцы і правядзенні свята ў сродках СМІ і сетцы інтэрнэт.