Дзень без аўтамабіля. Беларусь за чыстае паветра!
Штогод у Беларусі 22 верасня адзначаецца экалагічная акцыя – Дзень без аўтамабіля. Кожны год гэтая кампанія прысвячаецца тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту, і прадугледжвае правядзенне акцый, апытанняў, велапарадаў, канферэнцый і мерапрыемстваў з удзелам розных узроставых груп насельніцтва, накіраваных на папулярызацыю гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, нематарызаваных транспартных сродкаў, пешых прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі.
Дзень без аўтамабіля патрэбен не толькі для таго, каб выказаць сваю занепакоенасць экалогіяй гарадоў ці ж праблемамі гарадской інфраструктуры. Гэты дзень дае нам магчымасць па-іншаму паглядзець на свой штодзённы распарадак. Аўтамабіль, незаменны ў далёкіх паездках, можа аказацца не так ужо і патрэбны для простага паходу ў краму, або, каб дабрацца да працы.
Абмежаванні для аўтамабілістаў уводзіліся з тых самых часоў, як асабістая машына стала распаўсюджанай з'явай. Справа не абмяжоўвалася аднымі заклікамі — напрыклад, у канцы трыццатых гадоў па ўсёй Еўропе ўводзіліся законы, якія прама забаранялі карыстацца асабістым аўто. Зразумела, аб экалогіі ніхто тады не думаў. На парозе сусветнай вайны арміі ўсіх краін востра мелі патрэбу ў паліве.
Менавіта аўтатранспарт — адзін з асноўных крыніц забруджвання гарадскога паветра. Да 99 працэнтаў усіх аэразоляў або шкодных газаў у паветры — прадукты працы рухавікоў унутранага згарання.
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае вас далучыцца да свята планетарнага маштабу і «акультурыць» сваю рэгулярную язду на аўтамабілі, што зрабіць прасцей простага. Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля — проста не карыстацца сваім аўтатранспартам. Калі вам трэба кудысьці пайсці, прагуляйцеся або пракаціцеся на ровары. Калі ў вас ёсць скейтборд або электрасамакат, выкарыстоўвайце яго. Або ж проста скарыстайцеся грамадскім транспартам.
Дзень без аўтамабіляў арганізуецца ў розных гарадах свету па-рознаму, але з агульнай мэтай — паменшыць колькасць аўтамабіляў на вуліцах. Выгада для грамадства ў цэлым — гэта дзень без затораў на дарогах, дапамога навакольнаму асяроддзю, а таксама зніжэнне попыту на паліва.
Галоўны спецыяліст інспекцыі А.Е.Ваяводаў