Зберажом лес!
Лес – гэта не толькі найважнейшая крыніца забеспячэння нашай народнай гаспадаркі многімі відамі сыравіны і каштоўным будаўнічым матэрыялам, але і крыніца чыстага паветра для нашых гарадоў, і месца здаровага адпачынку насельніцтва.
Адным з найгоршых ворагаў лесу з'яўляюцца лясныя пажары, якія знішчаюць не толькі лес, але і карысных звяроў і птушак, што жывуць у ім.
Неасцярожна кінутая палаючая запалка, не патушаны недакурак, вогнішча, халатнасць пры правядзенні спальвання рэштак спілаваных дрэў, сельскагаспадарчыя выпальванні – вось асноўныя прычыны ўзнікнення лясных пажараў.
Таму пры знаходжанні ў лесе неабходна быць уважлівым і асцярожным з агнём, строга выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лесе: не кідаць палаючыя запалкі і недакуркі, не разводзіць вогнішчы ў лясных масівах, на тарфяніках і ў месцах з падсохлай травой, не карыстацца ў лесе машынамі з няспраўнымі сістэмамі харчавання і запальвання, не пакідаць у лесе прамасленае або прасякнутае гаручымі рэчывамі анучавы матэрыял, не выпальваць сухую траву пад полагам лесу і на лясных палянах.
Галоўны спецыяліст Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ваявода А.Е.