Пра падпіску на часопіс «Родная прырода»

Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што адкрыта падпіска на часопіс «Родная прырода» - грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

Выданне прысвечана прыродзе Беларусі ва ўсім яе разнастайнасці. У цэнтры ўвагі не толькі ўнікальныя прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет, але і ўсе аспекты, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. На старонках выдання закранаюцца праблемы глабальнага змянення клімату, абыходжання з адходамі, чысціні вады і атмасфернага паветра, дзейнасці тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.

Выдаецца з 1972 года. 12 нумароў у год на рускай і беларускай мовах. Заснавальнік - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў - 74926, для ведамасных падпісчыкаў - 749262.

Падпіску на часопіс «Родная прырода» і іншыя выданні РПУ «Выдавецкі дом «Звязда» можна аформіць у РУП «Белпошта», УП «Белсаюздрук», «Інтэрнэт-падпіска» ЕРИП. Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абанементны яшчык, з дастаўкай да кватэры «з уручэннем з рук у рукі», «Да запатрабавання».

Падрабязная інфармацыя на сайце: http://zviazda.by.

Пра падпіску на часопіс «Родная прырода» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт