Пра баршчэўнік Сасноўскага
Згодна раённых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2023 год, а таксама тыпавому плану мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных відаў раслін на тэрыторыі Міёрскага раёна на 2023 год былі запланаваны мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці боршчэўніка Сасноўскага на землях раёна (293 месцы прарастання) на плошчы 280,195 га.
У сакавіку бягучага года ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама заключаны дагавор з ТАА «Хімкантакт» на правядзенне хімічнай апрацоўкі ачагоў прарастання боршчэўніка Сасноўскага на тэрыторыі Міёрскага раёна. Работы пачаты ў маі і блізкія да свайго завяршэння.
Мерапрыемствы па барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін на 25 мая 2023 года праведзены на 246 гектарах зямель раёна.
У красавіку і маі двойчы ўсім 32 землекарыстальнікам раёна, на тэрыторыях якіх прарастае боршчэўнік Сасноўскага, былі накіраваны інфармацыйныя лісты аб забеспячэнні правядзення работ па барацьбе з боршчэўнікам Сасноўскага згодна ТКП 17.05-03-2020 (33140) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Раслінны свет. Патрабаванні да правядзення работ па абмежаванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных раслін (боршчэўніка Сасноўскага, залатарніка канадскага, эхінацыстыса лопасцевага і іншых інвазіўных раслін) рознымі метадамі» і штодзённым інфармаванні інспекцыі аб аб'ёмах выкананых работ з адлюстраваннем месцаў прарастання інвазіўных відаў раслін, плошчаў, метадаў правядзення работ.
На працягу мая ўсім землекарыстальнікам будуць выдадзены прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці боршчэўніка Сасноўскага па выніках правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага характару, а з 1 чэрвеня да парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства будуць прыменены ўжо меры адміністрацыйнага уздзеяння.
Галоўны спецыяліст Міёрскай раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.Я.Ваяводаў