Праблема штучных кветак
Нашыя могілкі заўсёды асацыююцца з тонамі штучных кветак! Але на выгляд бяскрыўдныя пластыкавыя кветкі наносяць велізарную шкоду прыродзе і небяспечныя для чалавека!
Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна штучных кветак. Ці задумваліся вы пра тое, што тэрмін іх раскладання складае ад ста да пяцісот гадоў і, на жаль, другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць?!
Значна горш, калі гэтыя кветкі спальваюць. Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе выдзяляюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей, а асабліва на здароўе дзяцей.
Чаму варта адмовіцца ад штучных кветак?
Штучныя кветкі за час знаходжання ў кватэры, на дачах і ў месцах пахаванняў выдзяляюць нямала таксічных рэчываў, забруджваючы глебу, паветра і грунтавыя воды.
Нягледзячы на іх прывабнасць і прастату выкарыстання, як правіла, вырабляюць з розных штучных матэрыялаў.
Пялёсткі – гэта сінтэтычныя тканіны, напрыклад, поліэстэр, латэкс, органза, апрацаваныя рознымі хімічнымі саставамі для надання пластычнасці і стойкасці. Для іх афарбоўвання часцей за ўсё выкарыстоўваюцца анілінавыя фарбы, якія ўяўляюць сабой дастаткова таксічныя злучэнні, якія могуць аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе, выклікаючы галавакружэнне, галаўны боль, слабасць.
Сцяблінкі, бутоны і іншыя дэкаратыўныя элементы штучных кветак у большасці выпадкаў вырабляюцца з пластыка, часцей за ўсё ПВХ, які таксама даволі таксічны.
Сэрцавіны кветак і дробны дэкор могуць вырабляцца з пенапласту, які пры награванні (напрыклад, на сонцы) можа вылучаць канцерагеннае рэчыва – стырол.
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя просіць жыхароў і гасцей раёна ўстрымацца ад упрыгожвання магіл родных і блізкіх штучнымі кветкамі альбо мінімізаваць колькасць гэтых кветак, замяніць іх на жывыя, а таксама для ўпрыгожвання магіл выкарыстоўваць свечкі і стужкі з тканіны.
Такімі дзеяннямі Вы праявіце павагу не толькі да памяці памерлых, але і да саміх сябе, будучым пакаленням, унёсшы свой асабісты ўклад у ахову прыроднага асяроддзя. Для душы памерлага важнейшая малітва ў храме, а не кветка на яго магіле…