2026 год абвешчаны Годам бяспечнай працы ў энергетыцы
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Збалансаваны рынак працы» на 2026 - 2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2025 № 699, у мэтах працягу прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне вытворчага траўматызму, зацверджаны План мерапрыемстваў па правядзенні Года бяспечнай працы ў энергетыцы ў 2026 годзе.
На працягу 2026 года плануецца комплекснае ажыццяўленне мерапрыемстваў у галіне паляпшэння ўмоў і аховы працы работнікаў, занятых выкананнем розных відаў работ у энергетыцы, з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і арганізацый рэспублікі