ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

Аб асновах адміністрацыйных працэдур

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 9 кастрычніка 2008 года

ВЫТЯГ

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

  • звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкi) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваiх правоў i абавязкаў;
  • прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста i (або) праз сваiх прадстаўнiкоў, калi iное не прадугледжана заканадаўчымi актамi;
  • знаёмiцца з матэрыяламi, звязанымi з разглядам сваiх заяў, у тым лiку з атрыманнымi ўпаўнаважанымi органамi ад iншых дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый дакументамi i (або) ведамствамi, неабходнымi для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабiць з iх выпiскi, калi iное не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай цi iншай ахоўнай законам таямнiцы;
  • атрымлiваць адміністрацыйныя рашэннi (iх копii, выпiскi з iх);
  • адклiкаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэннi;
  • адклiкаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
  • Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

    Зацікаўленыя асобы абавязаны:

    • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
    • прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
    • уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
    • своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
    • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

    Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

    1. Трэція асобы маюць права:

    • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
    • азнакамлівацца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўванай законам таямніцы;
    • адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам пастаноўкі подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
    • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
    • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
    • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

    2. Трэція асобы абавязаны:

    • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выказванняў у дачыненні да такіх работнікаў;
    • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
    Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт