Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Рашэнне ад 23 студзеня 2026 г. № 69 «Аб стварэнні службы «адзінае акно» Міёрскага раённага выканаўчага камітэта»

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», кіруючыся Палажэннем аб парадку стварэння і дзейнасці службы «адзінае акно», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202, Міёрскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Стварыць у Міёрскім раённым выканаўчым камітэце (далей – райвыканкам) службу «адзінае акно» ў колькасці двух чалавек у наступным складзе:

Вітко Юлія Іванаўна – інспектар аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;

Юршэвіч Яна Міхайлаўна – інспектар аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

2. Вызначыць месца размяшчэння службы «адзінае акно» па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17, на першым паверсе будынка райвыканкама ў кабінеце № 38.

3. Ускласці непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адзінае акно» райвыканкама на начальніка аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Сушко Ж.А.

4. Зацвердзіць:

          Палажэнне аб службе «адзінае акно» райвыканкама (прыкладаецца);

          Рэгламент службы «адзінае акно» райвыканкама (прыкладаецца).   

5. Устанавіць, што:

         5.1. размер абавязкаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб паміж службай «адно акно» і структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама вызначаецца рашэннямі райвыканкама;  

         5.2. размер абавязкаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб паміж спецыялістамі службы «адно акно» і спецыялістамі структурных падраздзяленняў райвыканкама (за выключэннем структурных падраздзяленняў райвыканкама з правамі юрыдычнай асобы) вызначаецца распараджэннямі старшынямі райвыканкама.

6. Прызнаць страціўшымі сілу:

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 2018 г. № 829 «Аб стварэнні службы «адно акно» Міёрскага раённага выканаўчага камітэта»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 красавіка 2019 г. № 265 «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 2018 г. № 829»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 снежня 2019 г. № 988 «Аб Рэгламенце службы «адно акно»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 9 лістапада 2020 г. № 861 «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 2018 г. № 829»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 лютага 2022 г. № 78 «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 2018 г. № 829»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 ліпеня 2023 г. № 514 «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 снежня 2019 г. № 988»;

рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 ліпеня 2024 г. № 574 «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 2018 г. № 829».            

7. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на кіраўніка справамі – начальніка ўпраўлення справамі райвыканкама.

Старшыня     А.С.Ярохановіч

Стварэнне службы «адзінага акна» райвыканкама | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт