ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Міёрскага раённага

выканаўчага камітэта

31.12.2019 № 988

(у рэдакцыі рашэння

Міёрскага раённага

выканаўчага камітэта

26.06.2023 № 514)

Р Э Г Л А М Е Н Т

работы службы «адно акно»

Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

1. Рэгламент работы службы «адно акно» Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Рэгламент) распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» (далей – Закон), Палажэннем аб парадку стварэння і дзейнасці службы «адно акно», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» (далей – Палажэнне), Інструкцыяй аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях», зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2009 г. № 39 (далей – Інструкцыя).

2. У сапраўдным Рэгламенце ўжываюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных артыкулам 1 Закона.

3. Сапраўдны Рэгламент вызначае парадак работы службы «адно акно» Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (далей – служба «адно акно») з заявамі зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

4. Справаводства па адміністрацыйных працэдурах у службе «адно акно» вядзецца асобна ад іншых відаў справаводства.

5. Пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх службай «адно акно» ажыццяўляюцца функцыі, прадугледжаныя пунктам 6 Палажэння, зацвярджаецца рашэннямі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам).

6. Канкрэтнае размеркаванне абавязкаў паміж спецыялістамі службы «адно акно» па выкананні функцый, прадугледжаных пунктам 6 Палажэння па пэўных адміністрацыйных працэдурах, устанаўліваецца распараджэннямі старшыні райвыканкама.

7. Рэгістрацыя заяў зацікаўленых асоб у службе «адно акно» ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэгістрацыйна-кантрольных формаў па форме, зацверджанай Інструкцыяй:

7.1. электроннай (з выкарыстаннем праграмнага комплексу «Адно акно» (далей – ПК «Адно акно») і журнальнай – па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

у дачыненні да грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;

у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»;

7.2. журнальнай – па іншых адміністрацыйных працэдурах.

8. Зацікаўленая асоба, звяртаючыся ў службу «адно акно», прадстаўляе:

заяву (на беларускай або рускай мове) у пісьмовай форме, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах дапускаецца зварот з вуснай заявай. Заява павінна адпавядаць патрабаванням пункта 5 артыкула 14 Закона, калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначана іншае, гэта значыць не прадугледжаны тыпавыя формы (бланкі) заяў зацікаўленых асоб;

дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Зацікаўленая асоба, у выпадку неабходнасці, павінна прад'явіць таксама дакументы згодна з пунктамі 2, 3 артыкула 15 Закона.

9. Спецыяліст службы «адно акно» кансультуе, прымае заяву зацікаўленай асобы, правярае наяўнасць, паўнату і правільнасць запаўнення ўстаноўленых формаў прадстаўленых дакументаў.

10. Усе пісьмовыя заявы зацікаўленых асоб, якія паступаюць у службу «адно акно», рэгіструюцца ў дзень іх паступлення шляхам нанясення ў правым ніжнім вугле заявы рэгістрацыйнага штэмпеля службы «адно акно». Заявы, якія паступілі ў службу «адно акно» ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.

11. Рэгістрацыйны індэкс заявы грамадзяніна складаецца з пачатковай літары яго прозвішча, парадкавага нумара паступіўшай заявы, нумара справы па наменклатуры спраў (напрыклад, № Л-1/02-18). Рэгістрацыйны індэкс заявы юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка складаецца з парадкавага нумара паступіўшай заявы, нумара справы па наменклатуры спраў (напрыклад, № 1/02-77). На рэгістрацыйным штэмпелі таксама ставіцца дата паступлення заявы.

12. Пры прыняцці заявы спецыяліст службы «адно акно» вусна паведамляе зацікаўленай асобе пра тэрмін прыняцця адміністрацыйнага рашэння, аб чым зацікаўленай асобай робіцца адзнака ў часопісе рэгістрацыі заяў зацікаўленых асоб па адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры.

13. Спецыяліст службы «адно акно» на працягу трох працоўных дзён з дня рэгістрацыі заявы зацікаўленай асобы:

адмаўляе ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы ў адпаведнасці з пунктамі 1, 4 артыкула 17 Закона;

можа адмовіць у прыняцці заявы зацікаўленай асобы ў адпаведнасці з пунктамі 2, 3 артыкула 17 Закона.

Адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы прымаецца ў вуснай форме ў момант яе звароту ў службу «адно акно».

Адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы прымаецца ў пісьмовай форме ў выпадках, прадугледжаных падпунктам 3 пункта 1 артыкула 26 Закона.

У выпадку адмовы ў прыняцці заявы зацікаўленай асобе раз'ясняюцца прававыя падставы прынятага адміністрацыйнага рашэння і парадак яго абскарджавання, вяртаюцца дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя разам з заявай (за выключэннем выпадкаў падачы заявы ў электроннай форме). Дакументы вяртаюцца зацікаўленай асобе пры асабістым звароце самой зацікаўленай асобы альбо яе законнага прадстаўніка ў службу «адно акно» або поштай.

У выпадку неабходнасці вяртання поштай арыгіналаў дакументаў, прадстаўленых зацікаўленай асобай, – афармляецца заказное паштовае адпраўленне, у іншых выпадках – простае.

14. Для атрымання дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, спецыяліст службы «адно акно» накіроўвае запыт у дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх ставіцца прадстаўленне дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры ў найкарацейшы тэрмін, але не пазней пяці дзён з дня рэгістрацыі заявы зацікаўленай асобы з дапамогай:

агульнадзяржаўнай аўтаматызаванайінфармацыйнайсістэмы з дзяржаўных рэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыйных сістэм, інтэграваных у агульнадзяржаўную аўтаматызавануюінфармацыйнуюсістэму;

электронныхдакументаў з выкарыстаннем сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў, ПК «адно акно»;

накіравання пісьмовага запыту;

іншых спосабаў.

15. Усе накіраваныя спецыялістамі службы «адно акно» запыты (вусныя, пісьмовыя, электронныя) рэгіструюцца ў часопісе рэгістрацыі запытаў, накіраваных у дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.

Накіраваны пісьмовы запыт афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 2 артыкула 22 Закона.

16. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў праграмах, базах, спісах, каталогах і іншых рэсурсах структурных падраздзяленняў райвыканкама, неабходная для разгляду заяў зацікаўленых асоб, прадастаўляецца імі па вусным запыце спецыяліста службы «адно акно».

17. Уваходныя дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, паступіўшыя ад упаўнаважаных органаў і арганізацый, рэгіструюцца ў часопісе рэгістрацыі ўваходных дакументаў. На паступіўшых дакументах у правым ніжнім вугле першага ліста ставіцца адзнака аб паступленні (рэгістрацыйны штамп).

18. Прынятыя і правераныя спецыялістам службы «адно акно» заявы зацікаўленых асоб, з дадаткам дакументаў і (або) звестак, уключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а па адміністрацыйных працэдурах, якія патрабуюць накіравання запытаў, з дадаткам атрыманых па іх адказаў, перадаюцца службовай асобе адпаведнага структурнага падраздзялення, вызначанай распараджэннем старшыні райвыканкама (далей – выканаўца), не пазней працоўнага дня, наступнага за днём рэгістрацыі, па адміністрацыйных працэдурах, для ажыццяўлення якіх спецыялістам службы «адно акно» накіроўваюцца запыты ў іншыя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, – не пазней наступнага працоўнага дня пасля атрымання адказу на апошні запыт. Аб перадачы выканаўцу пакета дакументаў па адміністрацыйнай працэдуры робіцца адпаведны запіс у часопісе рэгістрацыі перадачы дакументаў у структурныя падраздзяленні райвыканкама на выкананне (далей – часопіс перадачы).

19. Выканаўцы разглядаюць заяву зацікаўленай асобы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры і прыкладзеныя да яе дакументы. Пры неабходнасці запытваюць дадатковыя дакументы (даведкі, інфармацыю) у адпаведнасці з заканадаўствам.

20. Пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры выканаўцам аднаасобна прымаецца адміністрацыйнае рашэнне альбо рыхтуецца праект адміністрацыйнага рашэння для разгляду яго на пасяджэнні райвыканкама.

21. Пасля прыняцця адміністрацыйнага рашэння райвыканкама па паступіўшай заяве зацікаўленай асобы выканаўца рыхтуе копію адміністрацыйнага рашэння (пры неабходнасці – выпіску з адміністрацыйнага рашэння) і перадае яе ў службу «адно акно» ў найкароткія тэрміны, але не пазней трох рабочых дзён з даты яго прыняцця.

22. Спецыяліст службы «адно акно» прымае адміністрацыйнае рашэнне (выпіску з адміністрацыйнага рашэння), паступіўшыя ад выканаўцы, і ставіць дату яго атрымання ў часопісе перадачы.

23. Падрыхтаваныя акты, даведкі, выпіскі і іншыя выдадзеныя выканаўцам дакументы рэгіструюцца ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, адказных за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

24. Спецыяліст службы «адно акно» пры неабходнасці рыхтуе паведамленні для зацікаўленых асоб аб прынятым адміністрацыйным рашэнні.

25. Аб прынятым адміністрацыйным рашэнні па ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры спецыяліст службы «адно акно» паведамляе зацікаўленую асобу ў адпаведнасці з артыкулам 27 Закона.

26. Службай «адно акно» вядзецца кантроль за разглядам заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ва ўстаноўленыя тэрміны.

27. Кантроль завяршаецца, калі адміністрацыйнае рашэнне аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры або аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры прынята ў пісьмовай форме, у тым ліку праз унясенне запісаў у рэгістры, рэестры, пратаколы, банкі даных, іншыя дакументы або інфармацыйныя рэсурсы.

28. На кожнай пісьмовай заяве зацікаўленай асобы пасля прыняцця адміністрацыйнага рашэння ў правым верхнім вугле заявы робіцца адзнака аб накіраванні яе ў справу шляхам нанясення штэмпеля «у справу», на якім пазначаецца дата, асабісты подпіс службовай асобы, якая прыняла дадзенае рашэнне.

29. Дакументы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, прадстаўленыя зацікаўленай асобай, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па запытах службы, застаюцца ў матэрыялах структурных падраздзяленняў райвыканкама, падпарадкаваных арганізацый, якія ажыццяўляюць іх разгляд, падрыхтоўку і прыняцце адміністрацыйнага рашэння і фарміруюцца ў справы ў адпаведнасці з наменклатурай спраў.