Шаноўныя працаўнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара!
Меліяратары Міёршчыны былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі аграрыяў раёна і незаменнымі памочнікамі будаўнікоў рэгіёна. Ваша стваральная праца – гэта аснова пладавітасці нашай зямлі і ўпэўненага развіцця ўсяго рэгіёна. Дзякуем Вам за высокі прафесіяналізм, адказнасць і шчырую любоў да роднага краю.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны. Менавіта вы закладвалі фундамент меліяратыўных сістэм на Міёршчыне, і ваш безцэнны вопыт дагэтуль служыць надзейным арыенцірам для маладога пакалення.
Няхай ваш прафесіяналізм, энергія і адказнасць, якаснае выкананне пастаўленых задач і ўменне не адступаць перад цяжкасцямі садзейнічаюць рэалізацыі ўсіх пастаўленых перад галіной задач на карысць Міёрскага краю і роднай краіны!
Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў