Депутаты Витебщины собрались в Городке: фокус на спорт, туризм и качество жизни

Дэпутаты Віцебшчыны сабраліся ў Гарадку: акцэнт на спорце, турызме і якасці жыцця

Сацыяльная дзяржава — беларуская мадэль дабрабыту. Менавіта гэтай тэме прысвечаны семінар для дэпутацкага корпусу Віцебскай вобласці.

Масштабнае мерапрыемства прайшло ў Гарадоцкім раёне. У ім удзельнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навукі, культуры і сацыяльным развіцці Глеб Лапіцкі, старшыня раённага выканаўчага камітэта Ірына Палякова, дэпутаты і кіраўнікі зацікаўленых службаў і ведамстваў з розных кутоў Віцебшчыны.

— Адной з задач улады на любым узроўні з'яўляецца стварэнне камфортных умоў для людзей незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. Семінары для дэпутацкага корпусу — важнае і неабходнае пачынанне, якое дозволіць нам больш дэталёва прааналізаваць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах, абмеркаваць актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, — падкрэсліў Дзмітрый Дземідаў. — Такі фармат работы дае магчымасць абменяцца вопытам і распрацаваць рашэнні, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця насельніцтва.

У ходзе семінара дэпутаты засяродзілі асноўную ўвагу на перспектывах развіцця спорту і турызму, санаторна-курортнага лячэння і медыцынскага турызму. Таксама прысутныя склалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Безсмяротнасць» у Гарадку, азнаёміліся з інфраструктурай турыстычна-аздараўленчага комплексу «Лосвіда», наведалі філіял «Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору», лыжнарулёвую трасу ў Вароб'евых гарах і фізкультурна-аздараўленчы комплекс абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.

Крыніца

Дэпутаты Віцебшчыны сабраліся ў Гарадку: акцэнт на спорце, турызме і якасці жыцця | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт