Как в Беларуси с картошкой? Овощ номер один сегодня в центре внимания Лукашенко

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня здзяйсняе працоўную паездку ў Магілёўскую вобласць. Галава дзяржавы наведвае ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага» ў Кіраўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пойдзе гаворка пра тое, як у краіне развіваецца бульбаводства — пачынаючы ад селекцыі айчынных сартаў і заканчваючы вытворчасцю чыпсаў і крухмалу. Прэзідэнту таксама дакладуць аб арганізацыі палевых работ не толькі ў гаспадарках Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна, але і ўсёй Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі плануе наведаць бульбяное поле ў гаспадарцы «Світанак імя К. П. Арлоўскага». У цэнтры ўвагі галавы дзяржавы — ход збору бульбы, тэхналогія яе дапрацоўкі і захоўвання, развіццё бульбаводства ў цэлым па краіне.

Паводле інфармацыі Мінсельгаспраду, штогадовая вытворчасць бульбы ў грамадскім сектары дазваляе забяспечваць унутрырэспубліканскія патрэбы і мець свабодныя рэсурсы для рэалізацыі на экспарт. Але ў гэтым годзе попыт на беларускую бульбу ў іншых краінах быў настолькі высокі, што ўзніклі праблемы з яе наяўнасцю на паліцах айчынных крам. У сітуацыю прыйшлося ўмяшацца кіраўніку дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка 8 мая гэтага года звяртаў увагу на тое, што ў Расіі кошт на тую ж бульбу апынуўся ў некалькі разоў вышэйшы, чым у Беларусі. Таму вытворцы арыентаваліся на расійскі рынак.

«Нядаўна мне ў урадзе кажуць: "Аляксандр Рыгоравіч, не хвалюйцеся: у нас ёсць некалькі дзясяткаў тысяч тон насеннай бульбы — мы прададзем". Я кажу: "Хлопцы, я гісторык. Памятаеце, у гады Вялікай Айчыннай вайны людзі паміралі ад голаду ў Ленінградзе, а зернышкі захавалі, каб потым быў хлеб. І вы думаеце, што ў Расіі і іншых краінах, дзе сёння дэфіцыт бульбы, заўтра гэты дэфіцыт будзе пераадолены? Не. Ён будзе яшчэ некалькі гадоў. У нас ёсць насенная бульба. Давайце яшчэ месяц пацерпім (каму там бульба не падабаецца?), а гэтую пасеем. Збяром у дзесяць разоў больш, чым пасеялі, і потым прададзем па добрай цане". Таму такі вось хітры, магчыма, сялянскі задум", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Калі хто ўжо хвалюецца за бульбу — месяц вытрываем. Але без бульбы не будзем», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Камітэту дзяржаўнага кантролю даручана разабрацца з сітуацыяй ва ўсіх гандлёвых сетках і высветліць, якой прадукцыі не хапае.

«І потым я паклічу губернатараў і спытаю: хлопцы, ці ж я восенню вас папярэдзіў, што трэба стварыць стабілізацыйныя фонды. Гэта значыць скласці ў рэзерв, каб карміць людзей. А што гэта? Бульба перш за ўсё. Яблык і іншае. Дзе яно? Зразумела, сялянам трэба атрымаць грошы. Калі яны не прададуць бульбу (на экспарт. — Прым. БЕЛТА) і не атрымаюць валюту, то нам давярдзецца іх падтрымліваць з бюджэту. Не хацелася б. У нас настаўнікі, урачы і пенсіянеры не багатыя. Гэта нам таксама ўрок. Думаю, што гэта будзе для ўсёй вертыкалі улады апошні такі ўрок. Трэба прывесці сховішчы ў парадак

, дадаць столькі, колькі трэба, самай лепшай у свеце бульбы, каб наш народ ніколі не пакутаваў ад гэтай бяды", - падкрэсліў Прэзідэнт.

belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт