Церемония инаугурации Президента Беларуси пройдет сегодня во Дворце Независимости

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці. Пачатак чакаецца ў 12 гадзін, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія інаўгурацыі, на якую запрошана больш за 1100 чалавек, адбудзецца ў Зале ўрачыстых цырымоній - самым вялікім зале Палаца Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прыме Прысягу Прэзідэнта наступнага зместу: "Уступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах "Першы інфармацыйны", "Беларусь 1", АНТ, СТБ, МІР, а таксама на рэсурсе videobel.by і YouTube-канале БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка паедзе на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах - Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж пачне рух у 11.45. Яго будзе суправаджаць эскорт з дзевяці матацыклістаў. Да месца правядзення інаўгурацыі - Палаца Незалежнасці - картэж праедзе 13 км - гэта тое, што пакажуць у трансляцыі. Пастаянная хуткасць руху складзе 60 км/г.

Плануецца, што пасля цырымоніі інаўгурацыі на плошчы Дзяржаўнага флага, размешчанай побач з Палацам Незалежнасці, адбудзецца цырымонія прыняцця вайскоўцамі прысягі на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт