Лукашенко и Алиев провели в Баку переговоры

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Баку правёў перамовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы прыбыў з рабочым візітам у сталіцу Азербайджана для ўдзелу ва Усеагульным саміце па барацьбе са зменай клімату.

Прэзідэнты адзначылі інтэнсіўнасць сустрэч у апошні час. У першую чаргу варта нагадаць пра дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан у маі бягучага года. Тады кіраўнікі дзяржаў правялі прадуктыўныя перамовы з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Былі вызначаны 12 напрамкаў, якія як неадкладна, так і ў перспектыве павінны садзейнічаць падняццю адносін двух краін на больш высокі ўзровень.

«Шмат у чым дамовіліся. Думаю, у нас ёсць усё неабходнае для таго, каб рухацца па гэтым шляху. Якраз напярэдадні мы разгледзелі ўсе пытанні, якія вы нам паднімалі. Яны для нас вельмі актуальныя. Думаю, калі нашы міністэрствы і пасол будуць актыўна дзейнічаць, то мы вельмі многа можам зрабіць на карысць і Беларусі, і Азербайджана», — сказаў на сустрэчы ў Баку Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана восенню гэтага года таксама мелі магчымасць абмеркаваць тыя ці іншыя важныя пытанні ў Маскве і Казані, дзе яны прымагалі ўдзел у самітах СНД і БРІКС.

Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Равкоў расказаў журналістам, што за час пасля майскога дзяржаўнага візіту вялася актыўная прарабоўка па ўсіх дасягнутых дамоўленасцях: «Дзесьці зрухі вельмі сур’ёзныя, дзесьці знаходзіцца ў стадыі прарабоўкі. Нягледзячы на гэта, па ўсіх 12 напрамках назіраецца добрая дынаміка і будзе добры вынік», — упэўнены ён.

Цяпер жа кіраўнікі дзяржаў маюць магчымасць узгадніць дзеянні па пытаннях развіцця супрацоўніцтва.

Андрэй Равкоў таксама адзначыў, што раней была пастаўлена мэта давесці аб’ём двухбаковага гандлю на працягу бліжэйшых двух гадоў да $1 млрд. Чакаецца, што ў гандлі таварамі і паслугамі бакі ўжо па

па выніках бягучага года ўпэўнена перасягнуць мяжу ў $500 млн, што значна вышэй за аб'ёмы мінулага года.

belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт