Лукашенко: в Беларуси удовлетворены итогами визита премьера Госсовета КНР

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Беларусі задаволены вынікамі нядаўняга візіту прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяоюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзную ўвагу ўдзялялі візіту вашага прэм'ер-міністра ў Беларусь - Лі Цяна. Мы задаволены гэтым візітам. Вельмі шмат зараз працуем ва ўрадзе над пытаннямі развіцця адносін па тых пытаннях і праблемах, якія былі пазначаны падчас візіту прэм'ер-міністра КНР", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што прэм'ер Дзяржаўнага савета КНР вельмі высока ацаніў развіццё парка "Вялікі камень", чаму беларускі бок таксама надае першачарговае значэнне. Пастаянна расце колькасць рэзідэнтаў парка, што сведчыць аб вялікай цікавасці да яго кітайскіх таваравытворцаў і не толькі.

Прэзідэнт таксама падзякаваў кітайскаму боку за аказваемую тэхнічную дапамогу. "Сіламі Кітайскай Народнай Рэспублікі мы заканчваем будаўніцтва двух сацыяльных аб'ектаў, якія будуць спрыяць і ўмацаванню здароўя нашага насельніцтва і будуць іміджавымі. Гэта плавальны басейн і стадыён, які, я вельмі спадзяюся, мы ў асноўным скончым у гэтым годзе", - сказаў ён.

Як паведамляла БЕЛТА, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Цян у другой палове жніўня наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. Адбылася сустрэча ў Прэзідэнта Беларусі, а таксама афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі ў вузкім і пашыраным складах. Вынікам перамоваў стала падпісанне вялікага пакета пагадненняў і дамоўленасцей у эканамічнай сферы. У прыватнасці, Беларусь і Кітай падпісалі міжурадавае пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, якое прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж дзвюма краінамі, празрыстага, ліберальнага і спрыяльнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый. Акрамя таго, дадзены старт Гадам супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый, а таксама стварэнню пяці цэнтраў, у тым ліку па развіцці традыцыйнай кітайскай медыцыны, супрацоўніцтву ў галіне геалагічных навук, трансферу тэхналогій дзяржаў - членаў ШАС, а таксама філіяла НАН Беларусі ў КНР. Таксама дадзены старт і пяці прамысловым праектам на суму каля $1 млрд. На стадыі сумеснга ўзгаднення 12 прамысловых праектаў на суму $2 млрд.

belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт