Лукашенко: Беларусь и Пакистан развивают взаимодействие на основе партнерства и доверия

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і асабіста віншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, прэм'ер-міністра гэтай краіны Міяна Мухаммада Шахбаза Шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам — Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Нашы краіны на працягу многіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. У гэтым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, спрыяе росквіту Беларусі і Пакістана», — гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.

Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні Міяну Мухаммаду Шахбазу Шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай работы на міжнародных пляцоўках.

«Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных падчас нашай размовы ў Астане, дазволіць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з кіраўнікамі Пакістана падчас свайго візіту ў Ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам гэтай краіны моцнага здароўя і поспехаў, Пакістану — дабра, міру і прагрэсу.

belta.by