Лукашенко: единство братских народов Беларуси и России сформировали общие культура, ценности и история

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Старшыня Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай Дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём адзінства народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара."Шчыра віншую вас з Днём адзінства народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята ўжо чвэрць стагоддзя ўвасабляе волю братніх народаў разам будаваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў. За невялікі па гістарычных мерках перыяд мы шмат чаго дасягнулі і можам па праве ганарыцца сваімі поспехамі", - зазначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём адзінства народаў

Прэзідэнт падкрэсліў: «Нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы, нам удалося не дапусціць зніжэння вытворчасці, захаваць занятасць і дынаміку развіцця эканомікі. Вырабляецца канкурэнтаздольная іннавацыйная прадукцыя, рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты ў атамнай энергетыцы, аўтамабіле- і станкабудаванні, транспарце. Расце доля айчынных камплектуючых і распрацовак. Крок за крокам мы асвойваем новыя рынкі, узят курс на скарачэнне выдаткаў і павышэнне якасці тавараў і паслуг Саюзнай дзяржавы».Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь і Расія ўпэўнена рухаюцца да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця.«Відныя вынікі ёсць не толькі ў традыцыйных галінах. Рэальныя поспехі, сапраўдныя прарывы дасягнуты па такіх складанейшых, навукаёмістых напрамках, як матэрыялазнаўства, авіябудаванне, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні. Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская касманаўтка, — адзначыў Прэзідэнт. — Але самае галоўнае, што Саюз мае ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць. Грамадзяне дзвюх краін карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі, могуць на практыцы адчуць перавагі жыцця, працы, навучання і падарожжаў у рамках Саюзнай дзяржавы без абмежаванняў. І гэта далёка не поўны пералік дасягненняў, якія дазваляюць мільёнам беларусаў і расіян упэўнена глядзець у заўтрашні дзень».На думку кіраўніка дзяржавы, адзінства нашых брацкіх народаў сфарміравалі агульная культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя, якую мы свята захоўваем і абараняем.«У ліпені бягучага года мы сумесна ўрачыста адзначым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў маі 2025 года — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — два важнейшыя даты ў жыцці беларускага і расійскага народаў як памяць пра подзвіг геройскіх продкаў, якія далі мір і свабоду народам Еўропы, і прыклад адзінства, трываласці і згуртаванасці для ўсіх нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«У гэты ўрачысты дзень віншую вас, дарагія сябры, з нашым агульным святам і ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.Віншаванне Лукашэнкі з Днём адзінствания народов Беларуси и РоссииШаноўныя сябры!Шчыра віншую вас з Днём адзінства народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята ўжо чвэрць стагоддзя ўвасабляе волю братніх народаў разам будаваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў. За нявеликі, паводле гістарычных мерак, перыяд мы шм чаго дасягнулі і можам па праве ганарыцца сваімі поспехамі.Нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы, нам удалося не дапусціць зніжэння вытворчасці, захаваць занятасць і дынаміку развіцця эканомікі.Выпускаецца канкурэнтаздольная іннавацыйная прадукцыя, рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты ў атамнай энергетыцы, аўтамабіле- і станкабудаўніцтве, транспарце.Расце доля айчынных камплектуючых і распрацовак.Крок за крокам мы заваяваем новыя рынкі, узят курс на скарачэнне выдаткаў і павышэнне якасці саюзных тавараў і паслуг.Беларусь і Расія упэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця.Відныя вынікі ёсць не толькі ў традыцыйных галінах.Сапраўдныя поспехі, сапраўдныя прарывы дасягнуты па такіх складаных, навукаёмістых напрамках, як матэрыялазнаўства, авіябудаўніцтва, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні.Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская касманаўтка.Але самае галоўнае, што Саюз мае ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць.Грамадзяне двух краін карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі, могуць на практыцы адчуць перавагі жыцця, працы, навучання і падарожжаў у межах Саюзнай дзяржавы без абмежаванняў.І гэта далёка не поўны пералік дасягненняў, якія дазваляюць мільёнам беларусаў і расіянаў упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.Адзінства нашых братніх народаў сфарміравалі агульная культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя, якую мы свята беражэм і абараняем.У ліпені бягучага года мы разам урачыста адзначым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў маі 2025 года — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — дзве найважнейшыя даты ў жыцці беларускага і расійскага народаў як памяць пра подзвіг геройскіх продкаў, якія далі мір і свабоду народам Еўропы, і прыклад адзінства, трываласці і згуртаванасці для ўсіх нас.У гэты ўрачысты дзень віншую васс, дарагія сябры, з нашым агульным святам і ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
2 красавіка 2024 года.

Крыніца: belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт