Организации собственников жилья будут по-новому перечислять деньги на капремонт. Подписан соответствующий закон

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Змяненне законаў абумоўлена неабходнасцю удасканалення парадку кіравання агульнай маёмасцю сумеснага дамаўладання, забеспячэння эксплуатацыйнай надзейнасці і бяспекі жылых дамоў, іх належнага ўтрымання.

Законам прадугледжваецца ўдакладненне парадку і ўмоў дзейнасці арганізацый уласнікаў, у тым ліку ўзмацненне адказнасці старшынь праўленняў за парушэнне заканадаўства пры аказанні жыллёва-камунальных паслуг, паслуг па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага дамаўладання, а таксама за невыкананне законных патрабаванняў мясцовых органаў улады.

Згодна з прынятымі змяненнямі ўводзяцца новыя падыходы да пералічэння арганізацыямі ўласнікаў сродкаў на капітальны рамонт. Цяпер яны будуць акумуліравацца толькі на спэцыяльных рахунках выканкамаў. Пры гэтым таварыствам уласнікаў нададзена права пералічваць на ўказаныя рахункі таксама сродкі, раней сабраныя імі на сваіх рахунках.

Акрамя таго, актуалізаваны механізм прызначэння упаўнаважанай асобы (арганізацыі ЖКГ) і яе паўнамоцтваў.

Крыніца: belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт