В Беларуси скорректированы законы о деятельности религиозных организаций, их ожидает перерегистрация

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе законы па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент замацоўвае сучасныя падыходы ва ўзаемаадносінах дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі. У прыватнасці, прадугледжваецца павышэнне патрабаванняў для стварэння рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання: наяўнасць у яго складзе рэлігійных суполак, якія дзейнічаюць ва ўсіх абласцях і ў Мінску.

Павялічана таксама колькасць рэлігійных суполак, неабходных для стварэння рэспубліканскага аб'яднання. Пры гэтым хаця б адна з іх павінна ажыццяўляць дзейнасць на працягу не менш за 30 гадоў.

Прадугледжана магчымасць стварэння рэлігійнымі арганізацыямі структур па аказанні сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам, інвалідам, сацыяльнай рэабілітацыі залежных ад псіхаактыўных рэчываў, а таксама дзіцячых дамоў пры манастырах па ўзгадненні з абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам.

На працягу года пасля ўступлення ў сілу закона павінна прайсці перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый.

Крыніца: belta.by