Лукашенко: товарооборот с Московской областью в этом году будет лучшим за всю историю сотрудничества

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Тавараабарот Беларусі з Маскоўскай вобласцю Расіі ў гэтым годзе перавысіць $10 млрд, што стане лепшым паказчыкам за ўсю гісторыю супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Андрэем Вароб'ёвым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта першы візіт Андрэя Вароб'ёва ў Беларусь у якасці губернатара і выказаў упэўненасць, што ён яшчэ наведае краіну і па іншых, не толькі дзелавых, падставах. Прэзідэнт таксама адзначыў прафесіяналізм каманды кіраўніка рэгіёна, дзякуючы якому Маскоўская вобласць трывала захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў Расіі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Для Беларусі сталічны рэгіён Расіі з'яўляецца стратэгічным партнёрам, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Маскоўская вобласць займае першае месца сярод суб'ектаў федэрацыі па аб'ёме гандлю. «Гэта каласальныя аб'ёмы нашага знешнеэканамічнага гандлю», — заўважыў Прэзідэнт. Так, за 10 месяцаў 2023 года тавараабарот павялічыўся амаль на чвэрць і перавысіў $9 млрд. «Гэта значнае дасягненне з улікам высокай базы і істотнага росту мінулага года (каля 25%. — Заўм. БЕЛТА), — ацаніў беларускі лідар. — Па прагнозах, у бягучым годзе ён будзе значна вышэй за $10 млрд. Лепшы паказчык за ўсю гісторыю супрацоўніцтва Беларусі з вашай вобласцю».

Гандаль ідзе практычна па ўсёй номенклатуры тавараў, асноўнымі з якіх з'яўляюцца бытавая тэхніка, прадукты харчавання (алея, сыр), металапрадукцыя, лекавыя сродкі, тэхніка, запасныя часткі да яе і шмат іншага.

«Такі ўзровень тавараабароту ў значнай ступені абумоўлены спецыфікай становішча Маскоўскай вобласці, якая ўяўляе сабой свайго роду лагістычны хаб і базу для далейшых паставак у іншыя расійскія рэгіёны», — сказаў Прэзідэнт.

Крыніца: belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт