Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Наш народ заўсёды высока цэніў нялёгкую працу на сельскай ніве - самую мірную і стваральную на зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі апявалі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых коласаў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і велізарнай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гэты дзень падводзяць вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваюць работнікаў аграпрамысловага комплексу. "Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні перадавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і падымуць галіну на новы ўзровень".
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі, а таксама іх блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой.
Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці агра
Сёння мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваем работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках.
Перакананы, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні перадавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і падымуць галіну на новы ўзровень.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка
Крыніца: belta.by