Найлепшых з найлепшых. Указам Лукашэнкі ўдасканалены механізм падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №429 "Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі лепшых з лепшых прадстаўнікоў адоранай і таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх навуковага і творчага патэнцыялу, стымуляванне маладзёжных ініцыятыў на карысць краіны.
Указам прадугледжваецца ўдасканаленне механізму падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі спецыяльнымі фондамі Прэзідэнта і замацаванне найвышэйшага статусу ўладальнікаў узнагарод кіраўніка дзяржавы. Выключаюцца залішняя дэталізацыя і дубліраванне асобных норм, прызнаюцца страціўшымі сілу 9 нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні дзейнасці фондаў, устанаўліваюцца фіксаваныя фінансавыя выдаткі бюджэту на гэтыя мэты, удакладняецца парадак фарміравання і вядзення банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі.
Штогод узнагародамі фонду па падтрымцы адоранай моладзі плануецца заахвочваць каля 500 чалавек, фонду па падтрымцы таленавітай моладзі – каля 150 чалавек.
Уніфікаваны віды заахвочванняў фондаў. Устаноўлены такія заахвочванні, як Гранд-прэмія, спецыяльная прэмія, узнагароды "За ўклад у падрыхтоўку здольнай моладзі" і "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі", матэрыяльная падтрымка – грант. Выключаны прэміі, заахвочвальныя стыпендыі, матэрыяльная дапамога.
Значна павялічаны памеры выплат за выдатныя дасягненні навучэнцам, студэнтам, творчым калектывам, якія занялі ў спаборніцтвах першыя-трэція месцы, што дазволіць накіроўваць атрыманыя сродкі на стварэнне твораў мастацтва і правядзенне навукова-даследчых работ, набыццё матэрыялаў, касцюмаў, інструментаў. Памеры заахвочванняў складаюць ад 40 да 150 базавых велічынь. Для педагогаў, якія выгадавалі і падрыхтавалі адораную і таленавітую моладзь, прадугледжана ўзнагарода ад 40 да 60 базавых велічынь.
Узмацняецца персанальная адказнасць кіраўнікоў на месцах за якасць і дакладнасць матэрыялаў, якія прадстаўляюцца ў саветы фондаў на сушуканцаў. Звесткі ў дачыненні да кандыдатур на заахвочванні фондаў будуць праходзіць паглыбленую праверку. Прадугледжваецца парадак пазбаўлення заахвочванняў і аднаўлення ў правах асобы, заахвочанай фондамі.
Крыніца: belta.by